Выпадак здарыўся ў панядзелак, 20 мая. Паведамленне пра гэта паступіла ў 11:55 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога МНС аб распыленні газу ў каледжы па вуліцы Прытыцкага.

Высветлена, што распылілі, як мяркуецца, пярцовы газ на першым паверсе каледжа ў памяшканні мужчынскай прыбіральні.

У выніку здарэння інгаляцыйнае атручванне газам атрымалі 4 навучэнцы (16-18 гадоў), якія пасля аказання медыцынскай дапамогі ў установе аховы здароўя былі адпушчаныя дадому.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?