У Магілёўскім раёне ў выніку сутыкнення пасажырскага цягніка з аўтамабілем «КамАЗ» прыпынены чыгуначны рух.
Сёння каля 17.00 на пераездзе ля пасёлка Буйнічы пад Магілёвам два чалавекі загінулі пры сутыкненні пасажырскага цягніка
Загінулі кіроўца і пасажыр грузавіка. Таксама лёгкія траўмы атрымалі два машыністы цягніка. Ім шпіталізацыя не спатрэбілася.
«Рух на гэтым участку пуці часова прыпынены», — паведамілі ва ўпраўленні МНС. Мяркуецца, што на яго аднаўленне спатрэбіцца каля чатырох гадзін.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, з рэек таксама з’ехалі чатыры вагоны. Кіраўніцтва чыгункі прыняло рашэнне выдзеліць іншы састаў для перавозкі пасажыраў цягніка, які пацярпеў крушэнне. Паводле папярэдняй прычыны, ДТЗ адбылося