Крытык Усевалад Сцебурака ў сваёй рэцэнзіі адзначае:

«Кніга спадарыні Каржанеўскай сталася не проста фіксацыяй рэальных падзеяў з асабістага жыцця і лёсу сямейнікаў ды землякоў, але і іх праекцыяй ва ўнутраным свеце чалавека і творцы.

Паводле задумы аўтара, у кнізе структурна выдзеленыя дзве часткі. Асобна адлюстраваныя два перыяды жыцця: ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы — злучаны з Лагойшчынай, дзе спадарыня Каржанеўская жыла ў вёсцы Янушкавічы і настаўнічала ў мястэчку Плешчаніцы».

У вечарыне возьмуць удзел людзі, жыццё якіх звязанае са Случчынай і Лагойшчынай, калегі і сябры аўтаркі. Выступяць Раіса Баравікова, Фелікс Баторын, Ніна Галіноўская, Алесь Емяльянаў.

Пісьменнікі Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч, заснавальнікі і рэдактары серыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка», у якой выйшла кніга Галіны Каржанеўскай, раскажуць пра новыя выданні.

Народныя песні выканае гурт «Сёмуха». У праграме вечара — дэманстрацыя слайдаў з кнігі, багата ілюстраванай фотаздымкамі з асабістага архіва Галіны Каржанеўскай.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?