Продаж квіткоў на матчы чэмпіянату свету па хакею-2014, які з 9 па 25 мая пройдзе ў Мінску, можна будзе набыць, пачынаючы з верасня. Аб гэтым у чацвер на прэс-канферэнцыі паведамілі прадстаўнікі аргкамітэта будучага сусветнага форуму.

Намеснік дырэктара дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату Аляксандр Шэвель зазначыў: «Мы прасочваем сувязь з расцэнкамі квіткоў на гульні мінскага «Дынама» ў КХЛ, якія праходзяць у беларускай сталіцы, дзе, як вядома, два гады ў «Мінск-Арэне» збіраецца па 15 тыс. амаль на кожны матч.

У матчах чэмпіянату свету мы не плануем выходзіць за сярэднюю цану гэтых матчаў.
Нават для сярэдняга беларускага заўзятара білеты на папярэдні раўнд, на пачатак раўнда плэй-оф (чвэрцьфіналы) будуць даступнымі. Хоць будуць і квіткі, за якія давядзецца заплаціць 300 еўра», — падкрэсліў Аляксандр Шэвель.
Плануецца, што самыя танныя білеты на матчы чэмпіянату свету-2014 па хакею будуць каштаваць 10 еўра.

Білетная праграма, распрацаваная да яго правядзення, праходзіць экспертызу ў камерцыйнага партнёра Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) - кампаніі Infront

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?