Кіраўніцтва Савецкага РУУС Мінска за садзейнічанне органам унутраных спраў у раскрыцці злачынстваў выказала ўдзячнасць выкладчыку кафедры фізічнага выхавання БДУІР Вользе Мастоўнікавай.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у канцы сакавіка — пачатку красавіка ў Савецкае РУУС паступіла некалькі заяў аб крадзяжах асабістых рэчаў студэнтаў са спартыўных раздзявалак ВНУ. У выніку вышуковых мерапрыемстваў у распараджэнне супрацоўнікаў аддзела крымінальнага вышуку прадастаўлена фатаграфія магчымага злодзея. Фота зрабіла Вольга Мастоўнікава.
«Я ведаю ў твар амаль усіх нашых студэнтаў, — сказала яна. — А гэты малады чалавек быў мне незнаёмы, да таго ж ён паводзіў сябе даволі дзіўна: бессэнсоўна заходзіў з раздзявалкі ў раздзявалку, а калі з ім спрабавалі загаварыць, дэманстрацыйна адварочваўся, робячы выгляд, што размаўляе па тэлефоне. Тады я дастала мабільны тэлефон і сфатаграфвала гэтага хлопца».
Потым фота было размешчана на розных
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку праверылі гэту інфармацыю, пасля чаго затрымалі
Выкладчыку ўручаны падзячны ліст і грашовая прэмія.