Нейкі мінчук, імя якога не паведамляецца, абяцаў інвестарам спрыяльнае вырашэнне пытання аб канцэсіі на распрацоўку радовішча гранітнага шчэбеню ў Гомельскай вобласці. Ён патрабаваў ад інвестара $330 тысяч, нібыта для перадачы iх службовым асобам органаў дзяржкіравання, упаўнаважаным прымаць адпаведныя рашэнні.

На затрыманага заведзеная крымінальная справа па ч.5 арт.16 і ч.3 арт.431 Крымінальнага кодэкса (падбухторванне да дачы хабару), паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Цяпер спецслужба высвятляе, ці сапраўды хабару чакалі прадстаўнікі «рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання».

Радовішчы будаўнічага каменя стануць часткай новага Лельчыцкага прамысловага кластара. Туды вядуць новую чыгунку. Акрамя шчэбеню, там маюць здабываць буры вугаль, сланцы, солі, граніт, гліны, гіпс, рэдказямельныя элементы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?