Калона з некалькіх трактароў стала ля прыпынку грамадскага транспарту, недалёка ад скрыжавання Машэрава і Чырвонай у Мінску. Па словах відавочцаў, з маторнага адсеку адной з навюткіх машынаў пайшоў белы дым — відаць, у жалезнага каня «закіпеў» рухавік. Аварыйны трактар ахоўвае патрульная машына міліцыі. Хутчэй за ўсё, калона трактароў ішла на выставу «БелАгра — 2013».

І трэба ж было здарыцца гэтай прыкрасці менавіта 29 мая — у дзень заснавання Мінскага трактарнага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?