Сёння пройдзе адно з самых масавых тэставанняў цяперашняй уступнай кампаніі — па матэматыцы. Удзел у ім возьмуць больш за 76 тыс. абітурыентаў.

Прыносіць калькулятар на гэта выпрабаванне нельга, дарэчы.

Пачатак а 11-й.

Юнакі і дзяўчаты, якія прыбылі на ЦТ пасля ўскрыцця пакета з тэстамі, дапушчаныя на іспыт не будуць. Тыя ж абітурыенты, якія не трапілі на выпрабаванне па ўважлівых прычынах (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць ўдзелу ў выпрабаванні і пацверджаныя дакументальна),
маюць магчымасць прайсці яго ў рэзервовы дзень — 4 ліпеня.

У пятніцу пройдзе ЦТ па грамадазнаўстве, у суботу, 22 чэрвеня, па фізіцы, у нядзелю — па гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?