Прыпынена тураператарская дзейнасць ТАА «Сіняя птушка» (Масква).

Цяпер на сайце турыстычнай кампаніі вывешана «класічная» для такіх выпадкаў аб’ява: «Паважаныя турысты і калегі! У сувязі з узніклымі тэхнічнымі і фінансавымі цяжкасцямі, турыстычная кампанія „Сіняя Птушка“ часова прыпыняе дзейнасць па адпраўцы турыстаў у Рэспубліку Беларусь. Просім Вас звяртацца ў офіс кампаніі па пытаннях вяртання грашовых сродкаў па адрасе: Масква, вул. Дакукіна 8, офіс 310. Тэлефон 7 495 620-08-26. Прыносім свае прабачэнні».

Між тым, тураператар, акрамя Рэспублікі Беларусь, займаўся Чэхіяй, а таксама курортамі Расіі, у тым ліку Краснадарскім краем, возерам Байкал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?