Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл лічыць, што ў жыцці расіянаў больш весялосці, чым трэба, і рэкамендуе менш весяліцца і праводзіць адпачынак у самоце.
«Для таго каб вызваліцца ад грузу — эмацыйнага, псіхалагічнага — сучаснаму чалавеку трэба заўсёды пабыць у адзіноце. На жаль, гэта людзі не заўсёды ўсведамляюць», — сказаў ён.
Кірыл дадаў, што многія памыляюцца ў выбары шляхоў папаўнення жыццёвай энергіі.
«Шмат хто яе вырашаюць няправільна, лічачы, што калі ёсць адпачынак, то яго трэба правесці абавязкова як мага больш весела. Ужо чаго-чаго, а радасці ў нашым жыцці зараз болей, чым трэба», — растлумачыў ён, адзначыўшы, што добрым месцам для адпачынку з'яўляецца Валаам.
0
0
0
0
0
0