У пятніцу 12 ліпеня кіроўцу мікрааўтобуса «Опель Вівара», аднаго з удзельнікаў ДТЗ у Брэсце, прызналі падазраваным па крымінальнай справе, распачатай па факце аварыі.

Пра гэта «Брестской Газете» паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук. «У дадзены момант праводзіцца шэраг следчых дзеянняў у рамках расследавання. Мера стрымання да падазраванага не абіралася», — адзначыў ён.

Нагадаем, што 9 ліпеня на вуліцы Піянерскай у Брэсце мікрааўтобус «Опель Вівара» перамяшчаўся ў іншую паласу і на хуткасці сапхнуў «Опель Астра» на паласу сустрэчнага руху. Там «Опель» сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам». Мікрааўтобус пры гэтым паехаў далей.

У выніку аварыі, пасажыр легкавога «Опеля» загінуў, кіроўцы абодвух аўто атрымалі траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?