Чуткі пра дэфолт у Расіі беспадстаўныя, бо макраэканамічная сітуацыя ў краіне — адна з лепшых у свеце, заявіў у аўторак кіраўнік Сбербанка Герман Грэф падчас рабочай паездкі ў Хабараўск.

«Дэфолту дакладна не варта баяцца, бо я не ўяўляю, як можна аб’явіць дэфолт. У Расіі адна з самых лепшых у свеце сярод усіх краін макраэканамічных сітуацый. Наш дзяржаўны доўг ніжэй за 10% ад ВУП, у шэрагу еўрапейскіх краін — больш за 100%. Таму нам аб’явіць дэфолт — гэта неверагодная сітуацыя», — сказаў Грэф.

Паводле яго слоў, Цэнтральны банк праводзіць палітыку плаваючага курсу, таму не выключаныя ваганні курсу расійскага рубля ў адносінах да замежнай валюты.

«Золатавалютных рэзерваў Цэнтральнага банка Расіі больш за 0,5 тлрн даляраў, гэтых рэсурсаў хопіць, каб адбіць любыя спекулятыўныя атакі, калі такія будуць. Таму курсу рубля нічога не пагражае дакладна. Але ён плавае. Магчыма, будзе трошкі апускацца або падымацца», — заявіў кіраўнік Сбербанка.

У той жа час ён адзначыў, што ў эканоміцы не выключана абвастрэнне крызісных з’яў, што звязана, у тым ліку, і з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?