Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы пагаліў галаву, каб падтрымаць хворага на лейкемію хлопчыка.

Двухгадовы сын супрацоўніка службы бяспекі экс-прэзідэнта Патрык пазбавіўся валасоў пасля курсу хіміятэрапіі.

Буш пагаліўся, калі пабачыў, што гэта зрабілі і іншыя целаахоўнікі ў знак салідарнасці з дзіцем.

Чатырохгадовая дачка Джорджа Буша і яго жонкі Барбары, Робін, амаль 60 гадоў таму памерла ад лейкеміі.

Служба бяспекі экс-прэзідэнта стварыла адмысловы вэб-сайт, каб сабраць грошы на лячэнне Патрыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?