Гэтымі днямі прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс наведвае Літву (перад гэтым ён знаходзіўся ў Рызе).

У чацвер пасля абеду ў віленскай ратушы Шымону Перэсу былі ўручаны рэгаліі ганаровага грамадзяніна Вільні.

У рамках сустрэчы з суполкай яўрэяў Літвы ў Ратушы ўзнагароду Перэсу ўручыў мэр Артурас Зуокас. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус, вядомыя дзеячы культуры, члены гарадскога самакіравання, кіраўнікі кампаній, паведамляе Delfi.

Шымон Перэс (Перскі) нарадзіўся роўна 90 гадоў таму, 2 жніўня 1923 г. у Вішневе
на тагачаснай тэрыторыі Польскай дзяржавы (тады Наваградскае ваяводства), сёння гэта Валожынскі раён Мінскай вобласці. У 1931 г. сям’я Перскіх эмігравала ў Палесціну. Перэс быў прэм’ерам Ізраіля ў 1984—1986 гг., 1995—1996 гг., міністрам абароны, тройчы міністрам замежных спраў ды інш. Прэзідэнт Ізраіля ад 2007 г.

Візіт Перэса ў Беларусь не плануецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0