Ураджэнец Беларусі Ігар Сідаркевіч стаў кіраўніком вайсковай паліцыі Расійскай Федэрацыі.
Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.
Варта адзначыць, што Ігар Сідаркевіч — таксама віцэ-прэзідэнт федэрацыі дзюдо Расіі, двухразовы чэмпіён свету па самба і палкоўнік ФСБ.
Як паведамляюць расійскія СМІ, Сідаркевіч нарадзіўся ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў 1963 годзе. З 2001-га па 2013 ён праходзіў службу ў Федэральнай службе бяспекі Расіі. Ігар Сідаркевіч жанаты, мае сына.