Нас не труба пакліча, як відно.
І не пакліча, скажам — прапануе:
Вы чулі? Бой. На бой схадзілі б, ну і…
На свет бы паглядзелі заадно?
Нас не труба пакліча, а ражок
І горкі лёс, нібы узбекскі нават
Нікога не сцірае ў парашок
Ні кожнага чацвёртага… ні нават
Мяне з табой, аднолькавых з ларца,
Сабраных па памеры стоп і талій
Там, дзе прынята ўсім чакаць ганца
Бліскучых тэарэтыкаў баталій, —
Нішто тут не даводзяць да канца…
І дзень не скончаны, і дню не надысці, —
І рытм, і пах, і гімн плацкартны нейкі
Пяе і пад аховай целагрэйкі
Жыве адэпт запаснага пуці.
Ён верыць, што цягнік пакіне рэйкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?