Затрыманы 32-гадовы Анатоль Конан, падазраваны ў разбойным нападзе на кватэру ў Барысаве, забойстве пенсіянеркі і згвалтаванні яе дачкі.

Конана затрымаў 10 жніўня ў 18.40 на беразе вадаёма паблізу Оршы нарад асобнай роты палка патрульна-паставой службы міліцыі па абслугоўванні Аршанскага раёна. Падазраваны перададзены канвою Барысаўскага РУУС і змешчаны ў ІЧУ ў Барысаве.

Нагадаем, ноччу 7 жніўня ў міліцыю звярнулася 31-гадовая жыхарка Барысава, якая расказала пра забойства маці. Падчас першапачатковых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што знаёмы мужчына, знаходзячыся ў кватэры жанчын, нанёс пенсіянерцы 1955 года нараджэння нажавыя раненні. Ад атрыманых пашкоджанняў яна памерла на месцы. Затым злачынца выкраў з кватэры 9,6 млн. рублёў, згвалтаваў 31-гадовую дачку забітай і знік з месца злачынства.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю), ч. 2 арт. 166 КК (згвалтаванне, учыненае паўторна), ч. 2 арт. 207 КК (разбой, учынены з пранікненнем у жыллё).

Конан раней судзімы за згвалтаванне і разбой, жыхар Барысава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?