Рэцэсія расійскай эканоміцы не пагражае, хаця краіна і знаходзіцца ў стагнацыі, мяркуе міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў. Свежыя звесткі Расстата пацвярджаюць трэнд на запаволенне эканамічнага росту.

"Рэцэсіі няма. І не будзе. Стагнацыя, напэўна", - заявіў Улюкаеў у інтэрв'ю газеце "Коммерсант" — першым з моманту яго прызначэння на міністэрскую пасаду ў чэрвені. Згодна са звесткамі Расстата, рост ВУП у другім квартале склаў усяго 1,2%.

Паквартальнае запаволенне расійскай эканомікі адбываецца бесперапынна з канца 2011 года, паказваюць дадзеныя Расстата.
Паквартальнае запаволенне расійскай эканомікі адбываецца бесперапынна з канца 2011 года, паказваюць дадзеныя Расстата.

Тым не менш, Улюкаеў у інтэрв'ю "Коммерсанту" выказаў упэўненасць у тым, што расійская эканоміка здольная трымаць тэмпы росту на ўзроўні каля 3%.

На думку міністра, расійскі экспарт, хоць ужо і не можа быць магутным рухавіком эканамічнага росту, але цалкам здольны на працягу многіх гадоў забяспечваць невысокія, але станоўчыя тэмпы росту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?