Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» пашырыў прапускную здольнасць інтэрнэт-шлюза Беларусі да знешніх інфармацыйных рэсурсаў сеткі інтэрнэт на 40 Гбіт/c.


Як паведамілі ў «Белтэлекаме», на сёння агульная ёмістасць шлюза доступу да знешніх рэсурсаў інтэрнэту складае 390 Гбіт/c. У параўнанні з вераснем 2012 года аб’ём ёмістасці шлюза павялічыўся на 40%.

«Кампанія «Белтэлекам» прымае своечасовыя рашэнні ў сувязі з ростам абаненцкай базы спажыўцоў інтэрнэт-паслуг, якая пастаянна павялічваецца, і забяспечвае якасны доступ да знешніх інфармацыйных рэсурсаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра апошняе пашырэнне кампанія «Белтэлекам» паведамляла ў лютым 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?