Кантынентальная хакейная ліга апублікавала зарплатныя бюджэты ўсіх клубаў сезона 2013/2014 года.


Паводле даных, размешчаных на афіцыйным сайце КХЛ, мінскае «Дынама» з бюджэтам у 292.944.005 расійскіх рублёў (прыкладна 8,8 млн. долараў) займае ў гэтым спісе 23-е месца з 28-мі.

Самы вялікі зарплатны бюджэт у піцерскага СКА — 1.271.188.649 рублёў (прыкладна 38,5 млн. долараў). Далей ідуць «Ак Барс» — 1.085.187.291 рубель (прыкладна 32,8 млн. долараў), «Магнітка» — 1.033.995. 000 рублёў (прыкладна 31,3 млн. долараў) і «Салават Юлаеў» — 1.011.274.146 рублёў (прыкладна 30,6 млн. долараў).

Поўнасцю са спісам бюджэтаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?