Сёлета жаночая і мужчынская валейбольныя
зборныя выступаюць трыўмфальна. Абедзве каманды гуляюць у фінальных турнірах чэмпіянатаў Еўропы. Такое здарылася ўпершыню.
Аднак днямі ў «Прэсболе» быў надрукаваны нечаканы ліст ад імя нашых
«Зноў узнікла праблема з экіпіроўкай. Да першага матча чэмпіянату Еўропы застаюцца лічаныя дні, а ў нас няма нават гульнявой формы, не кажучы ўжо пра абяцаныя курткі і сумкі. Няма і красовак — іх нам параілі чакаць пасля 20 верасня. Праўда, да тае пары чэмпіянат Еўропы ўжо
завершыцца…»
У ананімным лісце хапае крытыкі ў бок кіраўніцтва каманды і
Федэрацыі. Таксама напісана, што валейбалісткі гуляюць за галоўную каманду краіны (вы паваліцеся з крэсла) без зарплаты. І гэта пры такіх поспехах!
Аператыўна дазваніцца да жаночай зборнай у Германію, дзе 6 верасня стартуе чэмпіянат Еўропы, не ўдалося. Але ў Беларускай федэрацыі валейбола звязалі з начальніцай мужчынскай каманды Алай Цяцерынай, якая валодае многімі пытаннямі.
— Дзіўна, што дзяўчаты прабіліся на чэмпіянат Еўропы і не маюць красовак, каб гуляць…
Ала Цяцерына: Справа вось у чым. Прадукцыя павінна
была быць імянной, фірмовай, за кошт італьянскай фірмы ASIKS. Бо сваіх грошай у нас амаль няма. Але італьянцы аб’явілі на
— Выходзіць, дзяўчаты паехалі хто ў чым…
Ала Цяцерына: Калі гулялі адборачныя матчы
чэмпіянату свету, то ўсё атрымалі. Правялі ў той экіпіроўцы пару гульняў. А чаму дзяўчаты ў Мінску не атрымалі іншыя красоўкі, я не ведаю. Маглі ўзяць іх на базе. Нас папярэджвалі, што поўнай экіпіроўкі не будзе, але ўсё неабходнае маецца. У дадзенай сітуацыі праблема ўзнікла таму, што экіпіроўка затрымалася
бюракратычных працэдур. І ад таго, што валейбалісткі вырашылі напісаць пра адсутнасць красовак, машына раней не прыйдзе.
— У тым лісце напісана, што праблема з экіпіроўкай узнікла не ўпершыню.
Ала Цяцерына: Міністэрства спорту не экіпіруе як
належыць нацыянальныя валейбольныя каманды. Шкарпэтак нават не далі. Усю ношу ўзвалілі на Беларускую федэрацыю валейбола, якая не мае спонсараў.
Таму мы ўвесь час у пазыках, шкада глядзець на нашага дырэктара Барыса Васільевіча (Батуру, па сумяшчальніцтве кіруе Мінаблвыканкамам). Ён, вядома, вырашае пытанні, дзякуй Богу. Але някепска было б мець
шмат: ўсе каманды патрапілі на чэмпіянат Еўропы і свету. Небывалы поспех. Дзіры латаюцца за кошт унёскаў, удалых трансфераў.
— Няўжо беларускія валейбалісты гуляюць за бясплатна? Пра гэта таксама апавядаецца ў лісце. Гэта неверагодна!
Ала Цяцерына: У Федэрацыі няма грошай, каб усё было
годна. Згулялі нашы валейбалісты ўдала — і на прэміі грошай няма.
Паводле нашых законаў, прэмія можа быць, толькі калі ў фінале на чэмпіянаце Еўропы зоймеш месца на п’едыстале. Першае, другое, трэцяе. Але гэта неверагодны вынік. Якімі крытэрамі кіруецца Мінспорту, незразумела.
— Не можам уцяміць, як пры такіх умовах нашы прабіліся ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў.
Ала Цяцерына: Усё здарылася насуперак логіцы і
ўмовам. У нас няма нават валейбольных залаў. Хакейных каробак шмат, а залы ў Мінску няма ніводнай. Каб праводзіць зборы валейбалістаў, мы едзем у Маладзечна. Залу там збудавалі добрую, але ёсць праблемы з
пражываннем і харчаваннем.
— На валейбол у нас рэдка звяртаюць увагу. Хоць у
той жа Польшчы гэты від спорту, відаць, на ўсіх тэлеканалах штодня. Хто гуляе ў той жа мужчынскай зборнай Беларусі, за якую вы адказваеце?
Ала Цяцерына: Напрыклад, Алег Ахрэм, які выступае ў
Польшчы. Ён штогод атрымлівае званне найлепшага гульца іх чэмпіянату. Ён там
Расіі. Ён зборную рыхтаваў чатыры гады, і ўсё ж яны выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы. Упершыню ў гісторыі. А пасля будзе другі этап кваліфікацыі да чэмпіянату свету.
— Колькі зарабляюць у жаночай зборнай? Скажам, валейбалісткі, якія гуляюць у Беларусі.
Ала Цяцерына: Я не ведаю. Магчыма, тысячы па дзве
долараў. Што тычыцца мужчын, то ў Беларусі ёсць гульцы, якія зарабляюць і 6 тысяч долараў. За мяжой — яшчэ больш. Хоць і да нас прыязджаюць з Еўропы ў Беларусь зарабляць грошы.