Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. Пераможцай стала амерыканка Серэна Уільямс. Лік — 7:5, 6:7, 6:1.

Першы сэт беларуска прайграла без пытанняў (5:7),

у другім павяла 1:0, потым аддала чатыры геймы (1:4), але здолела сабрацца і зраўняць лік (5:5, 6:6), перавёўшы сэт у тай-брэйк і бліскуча яго завершыла — 7:6 (8:6).

Трэці сэт Уільямс выйграла 6:1.

Матч працягваўся 2 гадзіны 45 хвілін.

Тым не менш Азаранка атрымала вялікія прызавыя, якія склалі $1,3 мільёна. Амерыканцы дасталася ўдвая больш.

Агулам за кар’еру беларуская тэнісістка зарабіла больш за $20 мільёнаў.

Год таму ў фінале Азаранка і С. Уільямс гулялі ў фінале, і Вікторыя ў выніку прайграла US Open, вёўшы ў трэцім вырашальным сэце з лікам 5:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0