Мясцовыя ўлады ў паўночным Лондане далі дазвол Беларускай каталіцкай місіі пабудаваць царкву для патрэбаў беларускай супольнасці ў брытанскай сталіцы.
Яна размесціцца праз дарогу ад Скарынаўскай бібліятэкі побач з Домам Марыянаў — будынкам, з якога пачыналася гісторыя місіі ў 1946 годзе — і будзе названая ў гонар св. Кірылы Тураўскага.
Аўтар праекта — парафіянін беларускай грэка-каталіцкай царквы Св. Пятра і Паўла ў Лондане Цзыўай Рафаэль.
Глядзі таксама: Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю
0
0
0
0
0
0