Рост насельніцтва адбываецца ў тым ліку і за кошт мігрантаў. Фота Уладзіміра Грыдзіна.

Рост насельніцтва адбываецца ў тым ліку і за кошт мігрантаў. Фота Уладзіміра Грыдзіна.

Паводле апошніх падлікаў Белстата,

па стане на 1 верасня насельніцтва Беларусі дасягнула 9 464 400 чалавек.

Гэта на 7 тысяч чалавек больш, чым год таму. Колькасць жыхароў Беларусі расце чацвёрты месяц запар — і гэта нечаканая з’ява.

Насельніцтва Беларусі павялічвалася да 1994 года. Тады нас было 10 243 500 чалавек — гістарычны рэкорд, які супаў з часам прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.

З таго часу — як адрэзала. Нараджальнасць скарачалася, а смяротнасць расла.

У сярэдзіне 2000-х штогод вымірала па 60–70 тысяч чалавек.

Для параўнання, столькі жыве ў Светлагорску, Рэчыцы ці Жодзіне. Калі б дынаміка засталася ранейшай, праз дваццаць гадоў вымерла б яшчэ больш за 200 тысяч беларусаў.

Аднак нарэшце нараджальнасць стала патрохі расці, а смяротнасць спынілася на месцы.

Падтрымка з’явілася і яшчэ з аднаго боку. У Беларусі расце колькасць мігрантаў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай,

ад пачатку года ў краіну прыехала з-за мяжы жыць 12 тысяч чалавек, а з'ехала — усяго 5 тысяч.

Такі перакос адбываецца шмат у чым дзякуючы метадалогіі падліку — калі эмігрант не «выпісваецца» са сваёй кватэры, ён эмігрантам не лічыцца. А вось замежнік, які набывае жыллё ў Беларусі і рэгіструецца ў ім (хоць можа і не жыве там), аўтаматычна запісваецца ў беларускае насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?