Венесуэла абвясціла пра высылку трох амерыканскіх дыпламатаў, якіх яна абвінавачвае ў дыверсіях з мэтай падрыву эканомікі краіны.

Прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што дыпламаты павінны пакінуць Венесуэлу на працягу 48 гадзін. «Янкі, гоў хоўм», - дадаў ён пры гэтым.

Паводле венесуэльскага лідара, у яго ёсць доказы таго, што ўсе трое амерыканцаў у верасні прымалі ўдзел у дыверсіі на электрасетцы, а таксама давалі хабар венесуэльскім кампаніям за тое, каб тыя скарачалі вытворчасць.

ЗША і Венесуэла не падтрымліваюць стастункі на ўзроўні пасольстваў з 2010 года. Місію ЗША ў Каракасе да гэтага часу ўзначальвала павераная ў справах Кэлі Кайдэрлінг, аднак яна трапіла ў лік трох высланых дыпламатаў разам з яшчэ дваімі службоўцамі - Элізабэт Хандэрланд і Дэвідам Матамі.

Амерыканскіх паслоў няма таксама ў Беларусі, Іране, на Кубе і ў КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?