Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура звярнуўся да Нацыянальнай асамблеі з просьбай даць яму асаблівыя паўнамоцтвы для барацьбы з карупцыяй і «эканамічным сабатажам».

Паводле словаў Мадуры, калі ўладам не ўдасца справіцца з гэтымі праблемамі, то «ў краіны не будзе сацыялізму».

Між тым лідар апазіцыі Энрыке Капрылес заявіў, што яго прыхільнікі ў парламенце будуць галасаваць супраць прыняцця такой нормы.

Капрылес адзначае, што праз пяць месяцаў пасля прыходу да ўлады Мадура не змог апраўдаць надзей венесуэльцаў.

Апошнім часам Венесуэла адчувае востры недахоп цукру, мукі і туалетнай паперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?