У чацвер, 17 кастрычніка, адбудзецца першая пасля гадовага перапынку прэзентацыя часопіса Arche ў Віцебску. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства з дзясяткамі выданняў, найперш гістарычнай скіраванасці.
Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу «Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі», праца над якой заняла ў яго амаль 20 гадоў.
Рэдактары Arche Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў азнаёмяць удзельнікаў прэзентацыі з апошнімі выпускамі часопіса — «Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты», а таксама з выдадзенай на беларускай мове кнігай літоўскага даследчыка Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.».
Размова таксама пойдзе пра іншыя тэматычныя выпускі часопіса Arche — «Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Гісторыя беларускай штодзённасці», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Грунвальд», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою», і іншыя публікацыі.
Сустрэча пачнецца ў 18.30, адрас – вул. Кастрычніцкая, д. 13.
Даведкі па т.: (029) 550-79-69.