Пракуратурай Мінскай вобласці ў суд Мінскага раёна накіравана крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аддзела аператыўных кантрольных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскім раёне № 1 і інспектара гэтага ж аддзела.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Аляксандр Бяліцкі.

Папярэдняе расследаванне па гэтай справе праводзілася галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Беларусі.

Супрацоўнікі падатковай інспекцыі абвінавачваюцца ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і атрыманні хабараў у выглядзе дарагіх мабільных тэлефонаў за вырашэнне пытанняў аб утойванні ўчыненых грамадзянамі адміністрацыйных правапарушэнняў і непрыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Начальнік аддзела таксама абвінавачваецца ў крадзяжы і ў самавольным прысваенні звання і ўлады службовай асобы.

За злачынствы, што інкрымінуюцца падатковым інспектарам, Крымінальным кодэксам прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?