Урачыстасці з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Мінску, 29 ліпеня 2013. Фота Сяргея Гудзіліна.

Урачыстасці з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Мінску, 29 ліпеня 2013. Фота Сяргея Гудзіліна.

Святы Сінод БПЦ вырашыў накіраваць Аляксандру Лукашэнку пісьмо з просьбай аб наданні Дню Хрышчэння Русі (28 ліпеня) статусу дзяржаўнага свята і па магчымасці зрабіць яго выхадным.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускім экзархаце.

Епіскапы прынялі такое рашэнне, заслухаўшы даклад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у якім ён падвёў вынікі святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі.

У прыватнасці, мітрапаліт нагадаў, што вечарам 28 ліпеня 2013 года пачаўся гістарычны візіт у Мінск прадстаяцеляў і прадстаўнікоў памесных праваслаўных цэркваў з усяго свету. Тады ў сталіцу прыбылі Блажэннейшы Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Феадор, Блажэннейшы Патрыярх Святога горада Іерусаліма і ўсёй Палесціны Феафіл ІІІ, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Свяцейшы і Блажэннейшы Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі Ілія ІІ, Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней і іншыя іерархі.

Яны адслужылі літургію 29 ліпеня на мінскім Замчышчы. У Мінск была дастаўлена і агульнахрысціянская святыня — Крыж апостала Андрэя Першазванага.

Глядзі яшчэ: Святкаванне 1025-годдзя Хрышчэння Русі і нябачная прысутнасць Канстанцінопаля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?