Як паведамлялася, у чацвер вечарам у сталіцы Латвіі, у гандлёвым цэнтры Maxima, што на вул. Прэдайнес, 20, абваліўся дах. Неўзабаве пасля пачатку выратавальных работ абвалілася яшчэ адна частка сцяны.

Паводле апошняй інфармацыі (на 12:20), у выніку абрушэнння загінулі 32 чалавекі, сярод іх — трое ратавальнікаў і трое работнікаў Максіма. Пацярпелі каля 40 чалавек, сярод іх дзіця і дзесяць ратавальнікаў.

Па-ранейшаму не могуць знайсці трох супрацоўнікаў Maxima, яшчэ два работнікі знаходзяцца ў бальніцы.

Плошча абрушэння складае каля 500 квадратных метраў . Прыпаркаваныя побач машыны заваленыя кавалкамі ашалёўкі будынка.

Відавочцы выказалі здагадку, што прычынай абвальвання маглі стаць будаўнічыя працы на даху будынка, дзе ўладкоўвалі сад і тэрасу.

Паводле папярэдніх звестак, асноўны ўдар прыйшоўся на касы, аддзел агародніны супермаркета, а таксама размешчаны ў ГЦ магазін Drogas.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?