Бамбавік далёкага радыюсу дзеяння Northrop B-2 Spirit ВПС ЗША, які апынуўся самым дарагім у гісторыі ваеннай авіяцыі. Кожная машына каштуе 2,4 мільярды, а гадзіна палёту В-2 абыходзіцца бюджэту ЗША ў 130 тысячаў даляраў. У сувязі з ашаламляльнаю цаною ВПС ЗША закупілі не 135 самалёты, як планавалі ў 1987, а ўсяго 21. Адзін самалёт разбіўся ў 2008 годзе. Фота з Вікіпедыі. 

Бамбавік далёкага радыюсу дзеяння Northrop B-2 Spirit ВПС ЗША, які апынуўся самым дарагім у гісторыі ваеннай авіяцыі. Кожная машына каштуе 2,4 мільярды, а гадзіна палёту В-2 абыходзіцца бюджэту ЗША ў 130 тысячаў даляраў. У сувязі з ашаламляльнаю цаною ВПС ЗША закупілі не 135 самалёты, як планавалі ў 1987, а ўсяго 21. Адзін самалёт разбіўся ў 2008 годзе. Фота з Вікіпедыі. 

Скарачэнне бюджэту дабралася і да высокатэхналагічнага амерыканскага войска: Кангрэс ЗША загадаў Дэпартаменту абароны скараціць выдаткі на 1 трыльён даляраў да 2023 года. Гэта рашэнне не магло не адбіцца на праекце распрацоўкі стратэгічнага бамбвіка далёкага радыуса дзеяння, паведамляе Wall Street Journal.

Мяркуецца, што новы бамбавік па сваёй кампаноўцы, дальнасці палёту на адной запраўцы і зброевай нагрузцы будзе нагадваць «лятучае крыло» В-2 і шырока выкарыстоўваць стэлс-тэхналогіі.

Праект бамбавіка знаходзіцца толькі на пачатковай стадыі, аднак кансультанты ваенна-паветраных сілаў ЗША ўжо вымушаныя былі адмовіцца ад некаторых, магчыма, перспектыўных тэхналогій — быў дадзены загад выкарыстоўваць толькі правераныя ў палявых умовах. Канструктары прапанавалі ўсталяваць на самалёт найноўшыя сістэмы выяўлення варожых радараў і кібератак, надзяліць магчымасць ператвараць самалёт у беспілотнік і нават абсталяваць бамбавік зонай адпачынку пілотаў з адкіднымі ложкамі і куханькай (усё ж вылеты могуць быць і на цэлыя суткі). Аднак усе гэтыя прапановы былі адхіленыя.

Гарачыя дэбаты выклікала найноўшая сістэма выведкі, усталяванне якой ператварыла б бамбавік у самалёт-выведнік, але дадало б 25 мільёнаў даляраў да цаны кожнай машыны. Таму ВПС вырашылі не ўсталёўваць сістэму, але рэкамендавалі пакінуць месца для магчымасці яе будучага выкарыстання.

Плануецца, што бамбавік мусіць паступіць на ўзбраенне ЗША у сярэдзіне наступнага дзесяцігоддзя. Цягам наступных пяці гадоў на распрацоўку самалёта плануецца выдзяліць 8,7 млрд даляраў — без уліку ўжо выдаткаваных 600 мільёнаў.

Новы стратэгічны бамбавік патрэбны ЗША, бо авіяпарк машын падобнага тыпустарэе. Сёння на ўзбраенні ВПС Амерыкі стаяць 76 бамбавікоў В-52 (першы палёт у 1954 годзе), В-1 (служаць з 1988) і 20 бамбавікоў В-2. Пры гэтым многія В-52 і В-1 набліжаюцца да ўзросту спісання.

На перавазе ў паветры грунтуецца ваенная перавага ЗША, што апошні раз засведчылі войны ў Югаславіі, Іраку і Афганістане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?