Хакеісты «Нёмана» не трапілі ў фінал Кантынентальнага кубка, заняўшы другое месца ў паўфінальнай групе Е (Военс, Данія).

24 лістапада, у заключны дзень турніру, гродзенцы выйгралі ў венгерскага «Дунайвараша» з лікам 3:1 і маглі разлічваць на перамогу ў групе ў выпадку паразы нарвежскага «Ставангера» ад дацкага «Сёндэруске» ў асноўны час. Аднак «Ставангер» аказаўся мацнейшым за гаспадароў (3:1) і апярэдзіў «Нёман».

Выніковае становішча:»Ставангер» — 8 балаў (розніца шайбаў 16-5), «Нёман» — 6 (7-5), «Дунайвараш» — 3 (4-13), «Сёндэруске» — 1 (2-6).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?