27 лістапада ў рамках тэхнічнай праверкі сістэмы апавяшчэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях запланаваны мерапрыемствы праверкі функцыянавання абсталявання перахопу радыёвяшчальных станцый, апавяшчэння насельніцтва з выкарыстаннем SMS-рассылкі, бягучага радка на тэлеканалах.
Так, гледачы рэспубліканскіх тэлеканалаў убачаць бягучы радок «Тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь», аналагічнае аўдыёпаведамленне прагучыць для слухачоў FM-радыёстанцый (у некалькіх рэгіёнах, у тым ліку ў Мінску), а карыстальнікі трох аператараў сотавай сувязі ў Свіслацкім і Старадарожскім раёнах атрымаюць SMS-паведамленні аналагічнага зместу.
МНС просіць з разуменнем паставіцца да неабходнасці правядзення праверкі сістэмы апавяшчэння.
0
0
0
0
0
0