Камета ISON, якую астраномы называлі «каметай стагоддзя», не вытрымала збліжэння з Сонцам і ў значнай ступені разбурылася.

Астраномы маглі назіраць, як гіганцкае воблака лёду і пылу абмінула Сонца, а затым паказалася зноў у выглядзе слабой аблачынкі.

У паведамленні НАСА гаворыцца, што апараты пасля збліжэння з Сонцам больш не бачаць камету.

Камету ISON адкрылі 21 верасня 2012 года супрацоўнік астранамічнай абсерваторыі Петразаводскага дзяржаўнага універсітэта Арцём Навічонак і астраном-аматар з Беларусі Віталь Неўскі.

Камета ISON абяцала стаць самай яркай каметай за апошнія сто гадоў. Раней такое званне насіла камета Галея, што падлятала да нашай планеты ў 1986 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?