Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, 30 лістапада краіна апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

Ноччу ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у паветранай масе арктычнага паходжання. Ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, раніцай і днём на большай частцы краіны пройдзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 6°С, па паўночным усходзе падмарозіць да мінус 7—10°С, днём ад мінус 3 да плюс 3°С.

1 снежня часам снег, мокры снег, па захадзе ападкі, магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём у многіх раёнах моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 2°С, днём ад 0 да плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?