Чытачы паведамілі газеце «Наша Ніва», што на сталічным заводзе «Амкадор» на мінулым тыдні адбыўся страйк супрацоўнікаў ліцейнага цэха. Падставай стала затрымка выплаты заробкаў.

Паводле сайта «Рэвалюцыйнае дзеянне», супрацоўнікі вінавацяць у дрэнным фінансавым становішчы прадпрыемства дырэктара, які заняў пасаду год таму, і кіраўнічы персанал. Продажы гатовай прадукцыі знізіліся пасля ўступлення Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

У выніку, праз некалькі дзён пасля страйку завод пагасіў запазычанасці па выплаце заробкаў.

Кіраўніцтва завода адмаўляе факт страйку. Кіраўніца прэс-службы холдынга «Амкадор» Наталля Кузняцова назвала інфармацыю пра страйк на заводзе «недакладнай». Таксама прэс-служба не пацвердзіла і інфармацыю пра затрымку выплаты заробкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?