Савет дырэктараў ААТ «Уралкалій» прыняў рашэнне пакінуць генеральным дырэктарам Уладзіслава Баўмгертнера, які знаходзіцца пад арыштам у адным з маскоўскіх СІЗА. Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы кампаніі.

«Зацверджаны склад кіраўніцтва кампаніі. Склад кіраўніцтва застаўся без змяненняў, — гаворыцца ў паведамленні «Уралкалія» ад 2 снежня. — Старшынёй Савета дырэктараў кампаніі зноў абраны Аляксандр Валошын, намеснікам старшыні — сэр Роберт Джон Маргетс».

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расіі 22 лістапада выставіла абвінавачанне Баўмгертнеру. Гендырэктар ААТ «Уралкалій», старшыня назіральнага савета ААТ «Беларуская калійная кампанія» абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 33, ч. 2 арт. 201 КК РФ (злоўжыванне паўнамоцтвамі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?