Амерыканская армія правяла першыя выпрабаванні наземнай перасоўнай лазернай устаноўкі высокай магутнасці для знішчэння паветраных аб'ектаў, паведамляе РІА «Новості».

 Падчас выпрабаванняў, якія праходзілі з 18 лістапада па 10 снежня на палігоне ў штаце Нью-Мексіка, баявы лазер (High Energy Laser Mobile Demonstrator, HEL MD) магутнасцю 10 кілават знішчыў больш за 90 мінамётных снарадаў і некалькі беспілотнікаў.

Плануецца, што ў будучыні на рухомай платформе будзе ўсталяваны лазер магутнасцю 50 кілават, які зменіць устаноўка на 100 кілават.

Павышэнне магутнасці лазера дазволіць яму знішчаць мэты з больш высокай хуткасцю руху.

Распрацоўку праграмы HEL MD па замове ваенных вядзе карпарацыя Boeing.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?