Расія рыхтуецца ў пачатку наступнага тыдня падпісаць з Украінай шэраг эканамічных і гандлёвых пагадненняў, пра што паведаміў урадавы чыноўнік, перадае The Financial Times.

Па інфармацыі выдання, памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што эксперты працавалі над дакументамі для падпісання дамовы на пасяджэнні двухбаковай камісіі 17 снежня.

Тым часам Масква з заклапочанасцю назірае за тым, як украінскія пратэсты падрываюць стабільнасць урада прэзідэнта Віктара Януковіча, які працягвае весці перамовы з Масквой і Брусэлем па атрыманні фінансавай дапамогі, адзначае выданне.

Улады Расеі асцерагаюцца далейшага распальвання пратэстаў у Кіеве, аказваючы Януковічу вялікую палітычную падтрымку і ўмешваючыся ва ўнутраную палітыку Украіны, гаворыцца ў публікацыі.

У чацвер Пуцін заявіў, што Украіна прымае ўдзел у рэгулярных пасяджэннях узначаленага Масквой Мытнага саюза з мая і выказала зацікаўленасць у падпісанні некаторых пагадненняў у рамках саюза, што пацвярджае словы іншых расійскіх чыноўнікаў у тым, што паўнапраўны ўдзел Украіны ў Мытным саюзе не стаіць на парадку дня.

«Мы нікому нічога не навязвам, але калі ў нашых сяброў ёсць жаданне сумеснай працы, мы гатовыя да працягу гэтай працы на экспертным узроўні», — прыводзіць выданне словы расійскага прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?