Пяцікласнік атрымаў апёкі 70 % цела з-за няправільнага абыходжання з газавай плітой.

Выпадак адбыўся днём 12 снежня ў Краснаполлі Магілёўскай вобласці.

Падчас гатавання ежы на газавай пліце кіпень з рондаля заліў канфорку. 13-гадовы сын гаспадыні дома узяў запалку, каб зноў уключыць пліту. Адбылася ўспышка газу і на хлопчыку загарэлася адзенне. Тушыць дзіця кінулася маці, яна таксама атрымала апёкі.

Хлопчык атрымаў апёкі 70% цела і быў шпіталізаваны ў апёкавае аддзяленне ў цяжкім стане.

Яшчэ чацвёра дзяцей самастойна выйшлі з дому і не пацярпелі.

Пасля здарэння ў доме ўзнік пажар. Работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, яго патушылі, аднак агонь знішчыў частку пабудовы і пашкодзіў маёмасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?