У мінулую нядзелю Океан Ельзи выступаў на «Мінск-Арэне», якая на некалькі хвілін афарбавалася ў колеры ўкраінскага сцяга, фота з Twitter С. Вакарчука
Музыкі дадуць бясплатны канцэрт, падчас якога выканаюць песні, якія з часам атрымалі «рэвалюцыйны змест».
14 снежня ў 20:00 (21:00 па Мінску) на Еўрамайдане ў Кіеве адбудзецца канцэрт гурту О.Е. у першапачатковым складзе. На сцэну выйдуць музыкі, якія стаялі ля вытокаў групы Святаслаў Вакарчук, Павел Гудзімаў, Юрый Хустачка, Дзмітрый Шураў і Дзяніс Глінін.
«У суботу ўвечары наш выступ на Майдане. Як калісьці. Паша, Юра, Дзіма, Дзяніс і я. Важныя рэчы аб'ядноўваюць!» — напісаў у сваім Twitter лідар гурту Святаслаў Вакарчук.
0
0
0
0
0
0