Клічко адыгрывае вядучую ролю ў масавых акцыях пратэсту, якія працягваюцца ва Украіне. Дзясяткі тысяч прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны патрабуюць ад прэзідэнта Віктара Януковіча не ўступаць у Мытны саюз і вызваліць усіх палітычных вязняў.

За час выступаў на прафесійным рынгу Віталь Клічко атрымаў 45 перамог, у двух баях зазнаў паразу.

Сусветная баксёрская рада з разуменнем паставілася да рашэння Клічко і заявіла, што ён зможа аднавіць кар'еру ў любы час.

Спартовец будзе мець права біцца з любым баксёрам, якому дастанецца чэмпіёнскі пояс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?