Дзвюм медсёстрам хабараўскага дома дзіцяці (Расія), якіх падазраюць у збіцці выхаванцаў, што заміналі ім піць гарэлку, прад'яўленыя абвінавачванні.

«Следства выставіла адной з жанчын абвінавачванне паводле артыкула «збіццё» і «наўмыснае прычыненне шкоды здароўю». Другой выстаўлена абвінавачванне паводле артыкула «пакіданне ў небяспецы», — гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага следчага ўпраўлення.

Інцыдэнт адбыўся ў пачатку красавіка. Як сцвярджае следства, дзве медсястры хабараўскага дома дзіцяці збілі дзяцей, якія плакалі і заміналі ім піць гарэлку.

У выніку адзін сямімесячны хлопчык перанёс клінічную смерць, але дактары здолелі вярнуць яго да жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?