Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко мяркуе, што выбары прэзідэнта Украіны павінны адбыцца ў сакавіку 2014 года.

Пра гэта ён сказаў у каментары журналістам, пасля датэрміновага закрыцця ранішняга пасяджэння парламента.

Клічко адзначыў, што «ў гэтым крызісе, у якім зараз знаходзіцца Украіна, не час разглядаць бягучыя пытанні парадку дня».

«Мы ведаем, што сёння адзіны выхад з палітычнага крызісу, у якім знаходзіцца на сённяшні дзень краіна — гэта датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары», — дадаў народны дэпутат Украіны.

Ён нагадаў, што на круглым стале прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў, што ён не баіцца датэрміновых выбараў.

«Ды хай дакажа гэта на сумленных выбарах, якія павінны адбыцца. Я ўпэўнены ў тым, што яны павінны адбыцца ў сакавіку 2014», — сказаў Клічко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?