Спартсменкай года Беларусі паводле версіі газеты «Спортивная панорама» стала тэнісістка Вікторыя Азаранка. У апытанні прынялі ўдзел 102 журналісты розных СМІ. Штогадовы конкурс праводзіўся ўжо ў 55-ы раз.

У выніку найлепшую суму другі год запар набрала тэнісістка Вікторыя Азаранка.

Біятланістку Дар'ю Домрачаву часцей за іншых — 33 разы — ставілі на другое месца.

Найлепшым спартсменам года ў Беларусі прызнаны капітан беларускай зборнай па гандболе і адзін з лідараў іспанскай «Барселоны» Сяргей Рутэнка, які ў дзясятцы размясціўся на трэцяй пазіцыі.

Іншыя ўдзельнікі дзясяткі:

4. Меліціна Станюта (мастацкая гімнастыка)
5. Міхаіл Грабоўскі (хакей)
6. Васіль Кірыенка (веласпорт)
7. Уладзімір Самсонаў (настольны тэніс)
8. Цімафей Калачоў (футбол)
9. Дзіна Сазанавец (цяжкая атлетыка)
10. Максім Мірны (тэніс)

У намінацыі «найлепшая негульнявая каманда» безумоўную перамогу ў апытанні атрымала зборная па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях.

Сярод гульнявых каманд таксама па-за канкурэнцыяй была мужчынская зборная па гандболе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0