Зборная Беларусі па хакеі стала пераможцам турніру «Arosa Challenge», што прайшоў у Швейцарыі.
У сённяшнім фінальным матчы падапечныя Глена Хэнлана перамаглі гаспадароў спаборніцтваў зборную Швейцарыі па булітах — 3:2.
Нагадаем, што ўчора беларусы выйгралі ў Славакіі (2:1).
Адзначым, што сёння за зборную нашай краіны дэбютаваў канадскі галкіпер мінскага «Дынама» Кевін Лаланд, які атрымаў беларускае грамадзянства.
0
0
0
0
0
0