Апоўначы 31 снежня, перад апошнім боем гадзінніка у гэтым годзе, кіраўнік дзяржавы ў 20-ты раз звернецца да суайчыннікаў са словамі святочнага прывітання. Мінчанам таксама ёсць што сказаць і пажадаць Аляксандру Лукашэнку:

«Я б яму сказала, што, напэўна, ужо час памяняць сферу дзейнасці, каб штосьці новае ўвайшло ў яго жыццё. Пажадала б яму новых уражанняў на новай ніве, каб ён адчуў сябе не толькі дзяржаўным кіраўніком, але і проста чалавекам».

«Развіцця і росквіту, каб усе распачынанні былі плённымі».

«Хочацца пажадаць яму ў Новы год усяго добрага. Ад таго, як складзецца новы год у яго, залежыць і тое, як ён складзецца ў краіны».

«Хацелася б атрымліваць зарплату большую. Людзі жадаюць жыць лепш».

«Каб курс долара не скакаў».

«Каб думаў пра людзей, а не пра сябе і свае бясконцае прэзідэнцтва. Таму што мы жывем у краіне жудаснай, нават пляскаць нам забаронена».

«Выконваць свае абяцанні».

«Трэба больш любіць свой народ».

«Калі ласка, пачніце перамены, нам не хапае радыкальных рэформ».

«Хай бы больш увагі надаў адукацыі, асабліва дашкольнай. У гэтым у нас катастрофа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?