У Гомельскім раённым судзе вынесены прысуд 38-гадоваму мужчыну, які абвінавачваўся ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, учыненых у дачыненні да заведама малалетніх, паведамляе БелТА.

Вясной 2013 гады мужчына быў затрыманы ў Мінску па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў да пяці дзяўчатак 9—11 гадоў на Гомельшчыне ў 2011 годзе.

Знаёмячыся з дзецьмі, ён заводзіў іх у пад'езды і мацаў пад адзеннем пад той падставай, што нібы ў яго знаёмага скралі грошы дзяўчаты вонкава падобныя.

Дзеці расказвалі бацькам пра выпадак, аднак выйсці на след злачынцы не ўдавалася досыць доўга.

Урэшце педафіла злавілі, суд пачаўся ў жніўні і праходзіў у закрытым пасяджэнні. Мужчына прызнаны вінаватым у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару і асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі.

Гэта не першы выпадак у Гомелі. Як паведамлялася ўчора, у гомельскім СІЗА 8 студзеня павесіўся іншы педафіл, 56-гадовы мужчына.

Падазраваны дзейнічаў на працягу трох гадоў ва ўрочышчы Чонкі Гомельскага раёна. Яго ахвярамі станавіліся дзеці, якія адпачывалі ў летніх лагерах, да якіх гамяльчанін прыязджаў па начах на сваім скутары. Ён пранікаў у летнікі і мацаў спячых дзяўчатак за палавыя органы.

Ахвярамі сталі 11 дзяўчынак ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0