Блогерка Наталля Васілевіч (Burbalka) звярнула ўвагу на фантастычна імклівую кар'еру асабістага сакратара мітрапаліта Паўла, 21-гадовага Дзімітрыя Варламава.

Сакратар прыехаў у Мінск услед за Паўлам.

Іерэй Дзімітрый Варламаў нарадзіўся 5 ліпеня 1992, і да свайго ад'езду ў Мінск з'яўляўся студэнтам 5 курса Разанскай праваслаўнай духоўнай семінарыі.

Вось кароткая храналогія атрымання ім узнагарод.

Пасвячэнне на дыякана: 27 кастрычніка 2013 (пасведчанне №934)

Пасвячэнне на прасвітара: 24 лістапада 2013 (пасведчанне №1017)

Прызначаны клірыкам Кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстова: 25 лістапада 2013 (указ №1018).

Узнагароджаны набедранікам: 1 снежня 2013.

Узнагароджаны камілаўкай [высокі, цыліндрычны галаўны ўбор — НН]: 22 снежня 2013.

Прызначаны клірыкам Епархіяльнага падворка ў гонар святога праведнага Іаана Кранштацкага: 22 снежня 2013 (указ №1064).

4 студзеня 2014 падчас першага набажэнства мітрапаліта Паўла і падчас прыбыцця ў рэзідэнцыю — у іерэя Дзімітрыя Варламава ужо быў узнагародны нагрудны крыж.

Каб ацаніць хуткасць, параўнаем яе з нарматыўнай, указанай у Палажэнні аб узнагародах РПЦ:

2.3.2. Набедранік. Узнагароджанне адбываецца не раней чым праз тры гады пасля хіратоніі ўзнагароджваемага.

У іерэя Дзімітрыя прайшоў 1 тыдзень.

2.3.3. Камілаўка. Узнагароджанне адбываецца не раней чым праз тры гады пасля ўзнагароджання набедранікам.

У іерэя Дзімітрыя прайшло 20 дзён.

2.3.4. Нагрудны крыж. Узнагароджанне адбываецца не раней чым праз тры гады пасля ўзнагароджання камілаўкай.

У іерэя Дзімітрыя прайшло не больш за 13 дзён.

Агулам замест 9 гадоў маем 40 дзён.

Для наступнай ўзнагароды - сану протаіерэя - давядзецца ўсё ж пачакаць, бо для яе патрабуецца ўказ патрыярха, а таксама не менш за пяць гадоў пасля ўзнагароджання нагрудным крыжам. Хоць існуе агаворка, што «у выключных выпадках ўзнагарода можа быць дадзеная і да заканчэння гэтага тэрміну».

Дзімітрый ездзіць на сціплым «Нісане», але любіць фатаграфавацца з больш дарагімі машынамі.

Дзімітрый ездзіць на сціплым «Нісане», але любіць фатаграфавацца з больш дарагімі машынамі.

* * *

Іерэй Дзімітрый Варламаў знаходзіцца ў шлюбе з Вольгай Варламавай (Рыжовай), 1994 года нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?