Кабінет для аказання стаматалагічнай дапамогі коштам больш за 1 млрд рублёў для першага ваеннага шпіталя органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь закупіў у снежні 2013 ваенна-медыцынскі аддзел Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, паведаміў начальнік шпіталя Сяргей Півень.

«Гэта адзіны такі кабінет у нашай краіне, — распавёў ён. — Спецыяльна на нашу замову яго вырабіла фірма «Адані». Унутры кабінета сучасная стаматалагічная ўстаноўка, кандыцыянеры. Усё зроблена так, што ён можа працаваць аўтаномна. Плануецца, што з надыходам вясны, недзе ў другім квартале, мы зможам ездзіць па пагранічных заставах і аказваць стаматалагічную дапамогу проста на месцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?